МЕНЮ

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Время работы: понедельник - четверг 9.00-18.00, пятница 9.00-15.30

.

«Здоровые дети — здоровая нация!»

.

.

.
МЕНЮ

На лыжах да здаровага дзяцінства

Наша рэдакцыя атрымала ліст з дзіцячага садка №18 г. Гродна.

Зіма радуе пухнатым белым снегам. Насуперак маразам, дзятва спяшаецца на вуліцу, бо ў марозныя дянькі досыць забаў.

Сярод шматлікіх сродкаў фізкультурна – аздараўленчай дзейнасці ў зімовы перыяд з’яўлецца катанне на лыжах. Навучыць дзяцей хадзіць на лыжах, прывіць любоў да гэтага зімовага віду спорту, з’яўляецца вялікім укладам ва ўмацаванне здароўя маладога пакалення. Педагогі нашай дашкольнай установы мараць бачыць сваіх выхаванцаў моцнымі, спрытнымі і энергічнымі. А дзіцячы сад – гэта ідэальнае месца для фарміравання здаровагу ладу жыцця. Лыжным спортам можна займацца ў любым узросце. Пры перамяшчэнні на лыжах уключаюцца ў працу ўсе буйныя мышцы. Лыжы развіваюць не толькі цягавітасць, спрыт і сілу, але і дыхальную сістэму. Заняткі лыжным спортам умацоўваюць імунітэт.

У нашай дашкольнай установе знаёмства з лыжамі праходзіць на занятках фізічнай культурай. Заняткі праходзяць на свежым паветры. Дзякуючы гэтаму арганізм насычаецца свежым марозным паветрам, дашкаляты поўныя энергіі. Для пачатку юныя лыжнікі проста вучацца хадзіць па лыжні, напераменку рухаючы лыжы, але не адрываючы іх ад зямлі. Аказваецца, нават гэта не так проста, хлопчыкі і дзяўчынкі праяўляюць вытрымку і цярпенне, а педагогі стараюцца ўсімі магчымымі сродкамі падтрымаць юных спартсменаў. На пачатковых этапах знаёмства з лыжамі няма ніякай неабходнасці ў лыжных палках. Без іх юныя спартсмены хутчэй навучаюцца трымаць раўнавагу і змогуць лепш сканцэтравацца на тэхніцы слізгацення.

Каб прывіць любоў да лыж дашкольнікаў, педагогі імкнуцца праводзіць заняткі жыва і цікава, не забываючы пры гэтым заахвочваць дзяцей і хваліць іх за правільнае выкананне практыкаванняў.

Лыжы – гэта выдатны від адпачынку і крыніца энергіі. А для дзяцей – проста вялікае задавальненне. Лыжныя прагулкі заўсёды праходзяць на карысць. Юныя спартсмены вяртаюцца ў групы з румянымі шчочкамі, выдатным апетытам і моцным сном.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад № 18 г. Гродна”

Маскалёва Людміла Іванаўна

Научно-методический журнал «Здоровый образ жизни»

220070, г.Минск,
ул. Кальварийская, 25, офис 603

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

(8017) 270 16 86

Журнал в социальных сетях